Игорь Литвин. Затерянный мир, или Малоизвестные страницы белорусской истории -
14 >
небольшими. Вместе с тем, не допустима дискриминация русского языка, так как
это повлечет за собой межнациональную напряженность.
О том, "Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову" писал в 1994 году
Янка Войніч: Бальшавікі імкнуліся да стварэння імперыі, у якой усе было б
аднолькавае, стандартнае. Ім належыць ідэя "зліцця моваў", г.зн. пераходу
ўсіх народаў на расейскую мову. Першы этап "зліцця" -- "збліжэнне" моваў,
якое праводзілі прымусовымі, рэпрэсіўнымі метадамі.
Беларуская літаратурная мова адрадзілася ў XIX - пачатку XX стагодзя.
Складаліся граматыкі, слоўнікі, стваралася навуковая тэрміналогія. Але праца
гэтая не была завершаная. Пры канцы 20-х гадоў бальшавмцкія ўлады
абвінавацілі мовазнаўцаў у шкодніцтве і за некалькі хваляў рэпрэсіяў
вынішчылі фізічна. Сярод знішчаных -- Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў
Ластоўскі, Язэп Лесік, Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў ды іншыя.
"Варожымі" былі абвешчаны і іхнія працы, у тым ліку пастановы
Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе правапісу 1926 года, праект рэформы
правапісу 1930 года. У 1933 годзе беларускай мове спешна, без грамадскага
абмеркавання, дэкрэтам навязалі бальшавіцкую рэформу. Мэтай яе было
"ліквідаваць штучны бар'ер паміж беларускай і рускай мовамі", г. зн. спыніць
развіцце беларускае мовы, пазбавіць яе непаўторнага аблічча. Скасавалі мяккі
знак, які абазначаў памякчэнне (песьня -- песня, зьява -- з'ява), сталі
пісаць не як чуецца, а на расейскі лад (чэскі -- чэшскі, ня быў -- не быў),
у выніку чаго пачало страчвацца характэрнае для беларусаў вымаўленне.
Запазычаныныя словы мелі пісацца ўжо не на заходнееўрапейскі, а на расейскі
ўзор (дакляраваць -- дэклараваць, газэта -- газета). Нават скланяцца і
спрагацца словы беларускай літаратурнай мовы цяпер даводзілася аналагічна
